История

Дата: 16 августа 2022 в 09:24, Обновлено 7 декабря 2025 в 22:06

Першапачаткова з 1922 па 1972 год пачатковая школа пачынала сваё
існаванне аж тры разы. Толькі у 1972 годзе Зашырская пачатковая школа
стала сярэдняй , у сувязі з будаўніцтвам эксперэментальна-паказальнага
саугаса "Камуніст"
У першыя гады тут працавала 15 настаўнікаў , а першым дырэктарам
быў Неўмяржыцкі Дзмітрый Аляксандравіч. Спачатку заняткі праходзілі ў
будынку на плошчы, дзе зараз знаходзіцца кантора саўгаса "Камуніст".
І толькі у 1973 годзе гэты двухпавярховы будынак быў аддадзены пад
адукацыю 262 дзіцяці, дзе па сенняшні дзень праходзіць вучэбны працэсс .
Тут пачаліся вывучацца базавыя прадметы . З кожным годам умовы для
вывучэння і дасягнення лепшых рэзультатаў паляпшаліся, з узростам
маштабау саўгаса. З прыездам новых маладых сем`яў павялічвалася
колькасць вучняў , на 1977 год ужо было 312 чалавек , і адміністрацыя
ўстановы адукацыі вырашыла, што ў гэтым будынку, дзе мы з вамі
знаходзімся будуць толькі асноўныя прадметы. Пад кіраўніцтвам першага
дырэктара Ліхадзіеўскага вельмі вялікую ролю адыграў саугас "Камуніст"
для нашай школы і на сучасны момант саўгас аказвае дапамогу школе, дае
магчымасць , кожным вучням зарабіць свае першыя грошы на сушцы зярна
ці пабелцы. На сённяшні час у нашай школе працуе 25 настаўнікаў і
навучаюцца 89 вучняў.  Тут новая мэбля, мультыборды, новы
спартыўны зал, дзе дзеці з вялікай ахвотай праводзяць вольны час. На
дадзены момант існуюць новыя напрамкі: дзюдо, лёгкая атлетыка, дзе нашы
вучні-піянеры могуць больш удзяляць увагі спорту. На
сённяшні час піянерская дружына носіць імя Зоі Касмадзям`янскай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.