Літаратурная гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

Дата: 22 февраля в 14:00, Обновлено 22 февраля в 14:08
55 просмотров

У Міжнародны дзень роднай мовы ў нашу ўстанову адукацыі завіталі госці: член саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт-зямляк Рыгор Уладзіміравіч Бабчанок і былы настаўнік і аматар творчасці Рыгора Уладзіміравіча - Неўмяржыцкая Ніна Дзмітрыеўна.

Спачатку госці і вучні сабраліся ў музейным пакоі школы, дзе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Астапенка Т.В. прэзентавала новы зборнік вершаў славутага земляка "Сцяжынамі лёсу". Пасля ўсе прысутныя перайшлі ў кабінет беларускай мовы, дзе вучні дэкламавалі вершы Рыгора Бабчанка, слухалі новыя вершы ў выкананні аўтара, вялі душэўную гутарку, гулялі ў гульні, а таксама задавалі паэту пытанні. Сустрэча з гэтым таленавітым земляком, гонарам нашай палескай зямлі пакінула ў душы кожнага прысутнага цеплыню, радасць і прыемныя ўспаміны. Няхай гучыць і жыве наша мова на нашай цудоўнай зямлі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.