Тыдзень роднай мовы і літаратуры

Дата: 17 февраля в 23:21, Обновлено 17 февраля в 23:23
45 просмотров

Тыдзень роднай мовы і літаратуры ў Зашырскай сярэдняй школе заўсёды праходзіць запамінальна для кожнага.

Вучні прымаюць удзел у акцыях, гульнях, аўкцыёнах... Сёння рабяты пазнаёміліся з выставай "Роднай мовы пералівы" (прыказкі з карцінамі Д.Золана), а пасля вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у ток-шоу "Свая гульня" пад назвай " Роднае слова -- моўная квецень". Дзеці падзяліліся на каманды і спаборнічалі ў веданні музычных інструментаў, славутасцяў Бацькаўшчыны, прыказак, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.